Сімпозіум Tracks + Practices у Фінляндыі Двухдзённы форум пра мабільнасць і мастацкія рэзідэнцыі
https://tinyspaces.eu/symposium/
Title — BE
Tracks + Practices — сімпозіум пра мабільныя мастацкія рэзідэнцыі
Subtitle — BE
Двухдзённы акадэмічна-мастацкі сімпозіум у Оўлу і Вар’яка пра мабільнасць, устойлівасць, транспартную інфраструктуру і site-specific рэзідэнцыі.
Slugtracks-practices-symposium-oulu-varjakka-2026
Excerpt — BE
Tiny Spaces Deep Connections запрашае на сімпозіум Tracks + Practices у Фінляндыі: лекцыі, панэльныя дыскусіі, варштаты, мастацкія прэзентацыі і праграма на караблі пра мабільныя і site-specific формы рэзідэнцый.
Content — BE
Для каго:
Мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), куратары(-кі), пісьменнікі(-цы), гісторыкі(-іні), культурныя практыкі(-кі), прадстаўнікі(-цы) мастацкіх інстытуцый і ўсе, хто працуе з рэзідэнцыямі, публічнай прасторай, мабільнасцю, устойлівасцю, міждысцыплінарнымі практыкамі і сацыяльным узаемадзеяннем.
Фармат:
Tracks + Practices — двухдзённы акадэмічна-мастацкі сімпозіум у межах праекта Tiny Spaces Deep Connections.
Праграма прысвечаная мабільным і site-specific формам мастацкіх рэзідэнцый, асабліва тым, што працуюць з транспартнай інфраструктурай, публічнай прасторай і нестандартнымі або маргінальнымі кантэкстамі.
У цэнтры ўвагі — пытанне, як цягнікі, станцыі, транзітныя сістэмы, караблі і іншыя мабільныя прасторы могуць станавіцца месцамі мастацкага даследавання, міждысцыплінарнага супрацоўніцтва і сацыяльнага ўзаемадзеяння.
Тэмы:
– мабільныя і site-specific рэзідэнцыі;
– транспартная інфраструктура як культурная прастора;
– устойлівасць і экалогія ў рэзідэнцыйных практыках;
– мабільнасць, бяспека, доступ і клопат;
– мастацтва ў грамадскім транспарце і публічнай прасторы;
– рэзідэнцыі па-за студыяй;
– метадалагічныя, лагістычныя і палітычныя пытанні мабільных рэзідэнцый;
– сувязь паміж рухам, ландшафтам, супольнасцю і мастацкай практыкай.
Калі і дзе:
21–22 жніўня 2026
Оўлу і Вар’яка, Фінляндыя.
Прапануецца:
– лекцыі і публічныя размовы з міжнароднымі даследчыкамі(-цамі), мастакамі(-чкамі) і культурнымі практыкамі(-камі);
– панэльныя дыскусіі;
– практычныя варштаты;
– мастацкія прэзентацыі;
– праграма на караблі;
– доступ да выставы Digital Tiny Spaces;
– супольныя абеды, напоі і закускі падчас праграмы.
Асобныя элементы праграмы:
– частка сімпозіума пройдзе на караблі, каб удзельнікі(-цы) маглі непасрэдна працаваць з тэмамі руху, экалогіі і змены перспектывы;
– у праграму ўваходзіць наведванне Вар’яка і KALAMAJA Art Space;
– першы дзень супадае з Oulu Arts Night — гарадской ноччу мастацтва з бясплатнымі падзеямі, выставамі і перформансамі.
Практычна:
Арганізатары раяць загадзя браніраваць дарогу і жыллё, бо ў 2026 годзе Оўлу з’яўляецца Еўрапейскай сталіцай культуры і ў горадзе чакаецца шмат наведвальнікаў(-ніц).
Важна пра даступнасць:
– першы дзень праходзіць у Oulu Central Library Saari;
– карабель Casandra не з’яўляецца лёгка даступным;
– KALAMAJA Art Space даступны, але знаходзіцца прыкладна за 18 км ад цэнтра Оўлу;
– арганізатары забяспечаць аўтобусны трансфер туды і назад.