Between Bridges Residency 2027 Шасцімесячная рэзідэнцыя для мастакоў у Берліне
https://www.betweenbridges.net/residency
Title — BE
Between Bridges Residency 2027 — рэзідэнцыя для мастакоў(-чак) | Германія
Subtitle — BE
Шасцімесячная рэзэнцыя ў Берліне з працоўнай прасторай, штомесячнай стыпендыяй і бюджэтам на выставу або публічную прэзентацыю.
Slugbetween-bridges-residency-berlin-2027
Excerpt — BE
Фонд Between Bridges запрашае прафесійных мастакоў(-чак), дуэты і невялікія калектывы на рэзідэнцыю ў Берліне. Праграма пройдзе са студзеня да чэрвеня 2027 года і ўключае працоўны перыяд, месячную выставу або публічную прэзентацыю, стыпендыю 1 500 EUR на месяц і дадатковы бюджэт 5 000 EUR на рэалізацыю выніковага праекта.
Content — BE
Для каго:
Прафесійныя мастакі(-чкі), творчыя дуэты і невялікія калектывы, якія працуюць супольна.
Студэнты(-кі), якія на момант падачы вучацца ва ўніверсітэце, не могуць удзельнічаць. Выключэнне — даследчыкі(-цы), якія навучаюцца ў дактарантуры.
Абмежаванні паводле ўзросту, нацыянальнасці або мастацкай дысцыпліны не пазначаныя.
Фармат:
Between Bridges Residency — шасцімесячная мастацкая рэзідэнцыя ў Берліне, якая складаецца з працоўнага перыяду і месячнай выставы або публічнай прэзентацыі.
Гэта дзявятае выданне праграмы. Папярэднімі ўдзельнікамі(-цамі) былі Yalda Afsah, Didem Pekün, Lucy Beech, Harry Hachmeister, Wisrah C. V. da R. Celestino, Kristian Vistrup Madsen, caner teker і выдавецкі калектыў Viscose.
Галоўны крытэрый адбору — якасць заяўкі і прадстаўленых прац.
Калі і дзе:
Перыяд рэзідэнцыі: студзень — чэрвень 2027 года.
Месца:
Between Bridges Residency Space
Keithstraße 15, Berlin-Schöneberg, Германія.
Прастора:
Рэзідэнты(-кі) атрымаюць доступ да памяшкання агульнай плошчай каля 100 м² на першым паверсе жылога будынка каля станцыі метро Wittenbergplatz.
Прастора ўключае:
– Дзве вялікія працоўныя і выставачныя залы;
– Складское памяшканне;
– Офіс;
– Невялікую кухню;
– Ванны пакой.
Важна:
– Прастора не прыстасаваная для людзей, якія карыстаюцца вазкамі;
– Памяшканне не прызначанае для пражывання;
– Рэзідэнты(-кі) павінны працаваць самастойна;
– Between Bridges не дапамагае непасрэдна з мантажом выставы, але можа парэкамендаваць адпаведных спецыялістаў(-ак) і сэрвісныя кампаніі;
– Умовы пражывання ў межах праграмы не пазначаныя.
Прапануецца:
– Штомесячная стыпендыя 1 500 EUR;
– Агульная падтрымка за шэсць месяцаў — да 9 000 EUR;
– Стыпендыя выплачваецца ў аднолькавым памеры незалежна ад таго, падаецца адзін(-на) мастак(-чка), дуэт або калектыў;
– Дадатковы бюджэт 5 000 EUR на выставу або публічную прэзентацыю;
– Доступ да працоўнай і выставачнай прасторы;
– Студыйныя візіты мастацкіх прафесіяналаў(-ак) з сеткі Between Bridges;
– Прасоўванне выставы праз камунікацыйныя каналы фонду;
– Дакументацыя выніковага праекта на сайце Between Bridges.
Вынік рэзідэнцыі:
У межах праграмы трэба падрыхтаваць месячную выставу або іншую публічную прэзентацыю.
Канцэпцыю выніковага праекта неабходна коратка апісаць ужо ў заяўцы.
Адбор:
Адабранага(-ую) мастака(-чку) або калектыў паведамяць пра вынікі ў жніўні 2026 года.
Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі кандыдатамі(-камі). Індывідуальная зваротная сувязь па заяўках не прадугледжаная.
Пераможцу дзявятага выдання рэзідэнцыі таксама абвесцяць у сацыяльных сетках і рассылцы Between Bridges.
Пра арганізатара:
Between Bridges — фонд, заснаваны Wolfgang Tillmans у 2017 годзе. Ён працуе з тэмамі гуманізму, салідарнасці і развіцця дэмакратыі, а таксама падтрымлівае мастацтва, правы ЛГБТК+ і антырасісцкія ініцыятывы.
Between Bridges таксама працуе як некамерцыйная выставачная прастора.
Дэдлайн:
21 чэрвеня 2026 года, 23:59 CET
Арганізатар:
Between Bridges